Спадчына: Палескі аграрна экалагічны інстытут
Аўторак, 12 Май 2020 16:09
25 мая 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Ярчака (1950), вучонага-хіміка
Мікалай Пятровіч Ярчак нарадзіўся 25 мая 1950 г. у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1966 г. скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт хіміі. Вучобу ў БДУ у 1971 г. скончыў з рэкамендацыяй для паступлення ў аспірантуру.